Тэледэбаты могуць стаць новаўвядзеннем на парламенцкіх выбарах, заявіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Беларусі Лідзія Ярмошына.

«У нас не толькі кандыдаты ў прэзідэнты, але і кандыдаты ў дэпутаты зараз атрымалі магчымасць дэбатаваць у тэле-і радыёэфіры, калі, вядома, кандыдаты не пабаяцца выйсці ў эфір», — сказала кіраўнік ЦВК. Яна таксама адзначыла,

што «на выбарах будзе істотная празрыстасць пры падліку галасоў». Таксама спрошчана вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, перш за ўсё ад палітычных партый.

Лідзія Ярмошына нагадала, што заканадаўства аб выбарах у Беларусі змянялася ў 2010 годзе, і па ім ужо былі праведзены выбары дэпутатаў мясцовых саветаў і прэзідэнцкія выбары. Парламенцкія выбары будуць праходзіць па змененых нормах упершыню. Яны запланаваныя на восень 2012 года.

На словах Ярмошына дэмакратычная, а ў рэальнасці выбары арганізоўваюцца пад шчыльным кантролем ідэолагаў і КДБ. Камісіі складаюцца з надзейных людзей, але нават яны не заўжды бачаць, як старшыня суміруе вынікі падліку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?