Міліцыя затрымала чалавека, які ішоў з кветкамі да кватэры Кавалёвых.
Супрацоўнікі МУС дзяжураць ля пад’езда. Тут таксама знаходзяцца дзве машыны з танаваным шклом.
Ля ўваходу ў пад’езд, а таксама ля дзвярэй кватэры ляжаць кветкі. Нехта запаліў свечку.
* * *
З Віцебска паведамляюць, што затрыманага адпусцілі без складання пратакола.
* * *
Ліст з Вярхоўнага суда з паведамленнем аб выкананні прысуду атрымала маці Уладзіслава Кавалёва. Гэта быў звычайны ліст, нават не заказны, адпраўлены 16 сакавіка.
0
0
0
0
0
0