23 сакавіка ў Мінску на сустрэчы прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі Індыі з намеснікам міністра культуры Тадэвушам Стружэцкім дасягнута дамоўленасць аб прыездзе ў Беларусь індыйскіх кінапрадзюсараў. Аб гэтым паведаміла БелаПАНпрэс-сакратар Міністэрства культуры Ганна Смольская.
Паводле яе слоў, падчас гэтага магчымага прыезду плануецца абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва ў кінасферы і ўдзелу індыйскіх кінематаграфістаў у Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад».
Як паведаміла Смольская, сустрэча была арганізавана па ініцыятыве прадстаўнікоў індыйскага офіса тэлеканала Asian News Channel: дырэктара і галоўнага рэдактара Санджыв Малік і старшыні аддзела па развіцці дзелавых сувязяў Раміт Каўр.
Падчас сустрэчы былі разгледжаны пытанні двухбаковага
Была таксама абмеркавана магчымасць запрашэння індыйскіх танцавальных калектываў для ўдзелу ў фестывалі «Сожскі карагод».
Акрамя таго, на сустрэчы была адзначана зацікаўленасць індыйскага боку ў супрацоўніцтве з вядучымі навучальнымі ўстановамі культуры Беларусі.
Улічваючы цікавасць бакоў да далейшага ўмацавання