У сярэднім, амаль дзве траціны дарослага насельніцтва (65%) у 133 краінах свету лічаць, што сродкі масавай інфармацыі ў іх краінах вольныя. Такія вынікі праведзенага сацыялагічным цэнтрам Gallup у 2011 годзе апытання.

Гэтае стаўленне ў параўнанні з 2010 годам змянілася неістотна — тады такое меркаваньне падзялялі 67% апытаных.

Сёлета найбольш высокі паказчык ацэнкі свабоды прэсы ў Францыі — ён складае 97% адсоткаў, а самы нізкі — у Беларусі. Паводле Gallup, толькі 23% апытаных у Беларусі лічаць СМІ свабоднымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?