Лідар партыі «Бацькаўшчына» экс-прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка заклікала аднапартыйцаў аб’яднацца з іншымі апазіцыйнымі партыямі для перамогі на парламенцкіх выбарах у кастрычніку.
«Адзіны спіс — адзіная перамога!», — гаворыцца ў звароце Цімашэнкі да дэлегатаў экстранага з'езда партыі. Ліст экс-прэм’ера, якая адбывае сямігадовае пакаранне па «газавай справе» ў харкаўскай калоніі, зачытаў адзін з кіраўнікоў партыі Аляксандр Турчынаў.
У «Бацькаўшчыне» не хаваюць, што галоўным вынікам з'езда можа стаць заява аб фарміраванні адзінага перадвыбарчага спісу з «Фронтам пераменаў».
Выбары ў Вярхоўную Раду прызначаныя на 28 кастрычніка сёлета і пройдуць паводле змешанай сістэмы: палову месцаў у парламенце зоймуць дэпутаты, абраныя ў мажарытарных акругах, яшчэ палову — абраныя паводле партыйных спісаў.
0
0
0
0
0
0