Тэнісістка Вольга Гаварцова (83-я ў сусветным адзіночным рэйтынгу) выйшла ў трэці раўнд адзіночнага разраду на турніры ў Барселоне з прызавым фондам 220 тыс. даляраў. У другім крузе беларуска за 3 гадзіны 1 хвіліну перамагла іспанку Лауру Поўс-Ціа (114) — 7:6, 6:7, 6:2.

Нагадаем, у першым раўндзе Гаварцова была мацнейшай за першы нумар «пасеву» італьянку Франчэску Ск'явоне (12) — 6:4, 6:3.

У трэцім крузе беларуска сустрэнецца з пераможцай пары Лордэ Дамінгез-Ліна (111, Іспанія)/Сарана Цырстэа (47, Румынія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?