Форвард зборнай Беларусі па хакеі і ханты-мансійскай «Югры» (КХЛ) Сяргей Дзямагін не згуляе за нацыянальную каманду на чэмпіянаце свету, паведамляецца 18 красавіка на сайце Федэрацыі хакея Беларусі. Форвард нядаўна прайшоў курс лячэння пасля траўмы, і зараз, на думку дактароў, Сяргею неабходны поўны спакой.

«Сёння размаўляў з Сяргеем. Ён вельмі хацеў прыехаць, быць разам з камандай. Зборнай, вядома, будзе не хапаць яго на чэмпіянаце свету. Але зараз яму трэба поўнасцю аднавіцца. Тым больш што ў яго ўжо ёсць негатыўны вопыт: недалячыўся, вярнуўся ў гульню, а стан здароўя пагоршыўся», — пракаментаваў генеральны менеджар зборнай Уладзімір Сафонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?