Ніжняя палата парламента Канады — Палата грамадаў — аднагалосна прызнала прыкладам «адданасці асноўным правам чалавека» дзейнасць мітрапаліта Украінскайгрэка-каталіцкай царквы Андрэя Шаптыцкага (1865 — 1944) падчас Другой сусветнай вайны.
Пра гэта паведамляе Кангрэс украінцаў Канады.
Прапанова адзначыць дзейнасць кіраўніка найбуйнейшай рэлігійнай абшчыны Заходняй Украіны ўнёс у парламент міністр грамадзянства, іміграцыі і шматкультурнасці Канады Джэйсан Кэні.
Канадскія парламентарыі адзначаюць, што «ў змрочны перыяд гісторыі Еўропы, падчас масавага забойства габрэяў і нацысцкай акупацыі мітрапаліт Шаптыцкі ўслых выступіў супраць гвалту ў сваёй казані «Не забі».
Дзякуючы яго намаганням былі выратаваныя больш за 160 габрэяў, адзін з якіх прысутнічаў на пасяджэнні Палаты грамадаў парламента Канады падчас прыняцця рашэння.
0
0
0
0
0
0