Правакацыйнае відэа ў жанры лакальнай постмадэрнісцкай драмы ў падтрымку альбома «Зорка» знята маладым рэжысёрам Мітрыем Сямёнавым-Алейнікавым і яго камандай.

«Я выбраў гэтую песню, бо яна хвалюе. Гэта тое, пра што і я б хацеў сказаць, так супала. І таму што „Без білета“ — найлепшыя, — распавядае рэжысёр кліпа. — Цікава, што

падчас здымак мы сутыкнуліся з той жа праблемай, пра што песня і кліп — на нас нападалі актыўныя пенсіянеры, выклікалі міліцыю і ставілі на месца вахцёркі.
Я рады, што нам удалося захаваць першапачатковую ідэю да канца».

«Прыемна мець справу з таленавітымі людзьмі. Рэжысёр Міця і яго памочнік Вова — тое самае новае пакаленне, на якое можна спадзявацца, — дзеліцца суаўтар „Без білета“ Таня Кушнер. — Мы з хлопцамі выдатна зразумелі адзін аднаго, нягледзячы на ​​тое, што яны такія юныя».

Традыцыйным для «Без білета» стаў масавы ўдзел у здымках сяброў і прыхільнікаў гурта. Самі

музыкі выканалі ў кліпе ролі пацыентаў і дактароў у фантастычным бюро па карэкцыі індывідуальнага мыслення.
«Людзі — такая парода, схільныя губляць індывідуальнасць сярод сабе падобных. А тых, хто спрабуе яе захаваць, як мінімум не любяць і не прымаюць, хочуць дагнаць, абстрыгчы і зраўняць з астатнімі, —
каментуе лідар „Без білета“ Віталь Артыст. — Я добра ведаю, што такое „чужы сярод сваіх“. Мяне ўсё жыццё папраўлялі і „лячылі“ — як стрыгчыся, апранацца, як сябе паводзіць і чым у жыцці займацца.
У гэтай песні мы заступаемся за ўсіх тых, хто пакутуе ад непрыязна соцыуму, але мае смеласць выглядаць і жыць па-свойму.
Не быць як усе — цяжка, але так значна цікавей».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?