27 красавіка ў ДЗЦ «Космо» адчынілася дабрачынная фотавыстава «Дзеці нашыя». Кожны яе госць зможа не толькі ацаніць душэўныя работы майстра фота Іны Дуброўскай, але і аказаць дапамогу падапечным міжнароднага дабрачыннага фонду «Шанс».

Работы, якія дэманструюцца на выставе, адчыняюць дзверы ў свет ідэальнага дзяцінства, дзе валадараць пяшчота, любоў і задроўе, — важкія складнікі шчасця, на якое мае права кожны маленькі чалавек!

Арганізатары мерапрыемства — часопіс «BabyBoom!», ААТ «Белорусский Народный Банк», ДЗЦ «Космо» — заклікалі наведвальнікаў выставы ня быць абыякавымі да дзяцей, якім патрэбныя клопат і пяшчота, а яшчэ дарагія медычныя аперацыі.

Выступаючы на адкрыцці выставы, дырэктар міжнароднага фонду «Шанс» Наталля Маханько падкрэсліла важнасць сацыяльнай адказнасці і бізнэсу: «Аналізіруючы працу нашай арганізацыі за чатыры гады, я магу сказаць, што ў Беларусі каля 40% ахвяраванняў робяць прадстаўнікі бізнэс-структур. Гэта вялікі паказчык, асабліва на тле аналагічных сусветных дадзеных у 20%. Сёння можна смела казаць пра тое, што ў нашай краіне сацыяльная адказнасць бізнэсу значная. Як дабрачынная арганізацыя, мы цэнім гэта».

Выстава пройдзе да 12 траўня. Уваход вольны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?