БГК, у год свайго 10-годдзя, сёлета наогул застаўся без трафеяў. Чэмпіёнства аддалі «Дынама», Кубак -- СКА.

БГК, у год свайго 10-годдзя, сёлета наогул застаўся без трафеяў. Чэмпіёнства аддалі «Дынама», Кубак -- СКА.

У Брэсце завяршыўся розыгрыш Кубка Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх каманд. У фінальным матчы на паркеце спарткомплексу гульнявых відаў спорту «Вікторыя» 6 мая сустрэліся брэсцкі БГК імя Мяшкова і мінскі СКА.

Сенсацыйную перамогу ў паядынку атрымалі армейцы, якія выйгралі фінальны матч з лікам 31:30.
Лепшымі ў складзе пераможцаў сталі галкіпер Іван Мацкевіч і Барыс Пухоўскі, які закінуў сем мячоў. У БГК шэсць дакладных кідкоў нанёс Максім Баранаў, гэта лепшы паказчык у камандзе з Брэста. Мінскі СКА сёмы раз выйграў Кубак і абыйшоў па колькасці кубкавых перамог брэстаўчан, на ліку якіх шэсць заваяваных трафеяў. Акрамя БГК і СКА, у Кубку Беларусі перамагалі мінскія «Аркатрон» (3 разы), БГАФК і «Дынама».
Брэсцкі клуб імя Мяшкова ў год свайго дзесяцігоддзя застаўся наогул без трафеяў, уступіўшы чэмпіёнства мінскаму «Дынама», а Кубак — СКА.

***

Розыгрыш Кубка Беларусі праходзіў у фармаце фіналу чатырох 5–6 мая. У першы дзень адбыліся паўфінальныя паядынкі, у якіх БГК імя Мяшкова абыграў мінскае «Дынама» (27:26), а мінскі СКА быў значна мацнейшым за гандбольны клуб «Гомель» (45:26).

У выніку няўдачнікі паўфінальных матчаў сышліся ў матчы за трэцяе месца, які завяршыўся перамогай мінчан — 36:20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0