7–10 мая ў Беларусі з візітам будзе прабываць сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў арцыбіскуп Кірыл (Васіль).

Так, сёння 7 мая, у 18:30 ён правядзе набажэнства за горад Мінск у капліцы Грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтра св. Язэпа, (вул. Арджанікідзэ, д.6). У Малебне возьмуць удзел таксама Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.

У аўторак, 8 мая, у Слоніме (15.30) адбудзецца акафіст перад рымскай іконай Жыровіцкай Маці Божай (касцёл св. Андрэя).

У той жа дзень у Івацэвічах у касцёле арцыбіскуп Кірыл (Васіль) узначаліць літургію, якая пройдзе пры ўдзеле Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці і дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца.

У сераду, 9 мая, у Хатыні аб 11-й пройдзе святая Імша (узначаліць кс. Уладзіслаў Завальнюк) і паніхіда за ахвяр вайны (узначаліць арцыбіскуп Кірыл).

У 15:45 у Мінску адбудзецца адкрыццё выставы акварэляў «Уніяцкая архітэктура Беларусі» (аўтарства Змітра Мшара). Касцёл святых Сымона і Алены (ніжняя зала). А 16-й у канферэнц-зале Чырвонага касцёла пачнецца канферэнцыя на тэму «Значэнне традыцыі Хрысціянскага Усходу для Сусветнай Царквы», у якой будуць удзельнічаць святары, кансэкраваныя асобы, семінарысты, вернікі абодвух абрадаў.

А 19-й адбудзецца святая Імша ў касцёле святых Сымона і Алены (служаць Апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Казанне прамовіць арцыбіскуп Кірыл).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?