Такую думку выказаў Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся 10 мая з актывам Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка нагадаў, што зараз вядзецца праца па фарміраванні абноўленага Савета па развіцці прадпрымальніцтва.

"Неабходна, каб у нас у гэтым савеце быў самы прыстойны і моцны бізнесмен, прадпрымальнік ад афанцаў. Ён і слова скажа, не пабаіцца, і не толькі за сябе, але будзе ўзнімаць агульныя праблемы", — сказаў ён.

"Я ім [саветам] незадаволены, даручыў яго сфарміраваць больш істотным, але пакуль у кагосьці рукі не даходзяць. Тут і самі прадпырмальнікі вінаватыя: у іх адно — пралабіраваць свае праекты. Так быць не павінна. Калі ты ўжо член савета, ты павінен аб прадпрымальніцтве клапаціцца, пачынаючы ад агульных нарматыўна-прававых пытанняў і заканчваючы канкрэтнымі праектамі", — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?