Прачнуўшыся раніцай у кепскім настроі пасля ўчорашняга застолля, 48-гадовы мінчанін успомніў, што некалі пазычыў суседу 100 даляраў. А той, здаецца, не вярнуў (насамрэч сусед грошы даўно аддаў). Пры гэтым «пазыкант» жыў прыпяваючы, ездзіў на «Мерсэдэсе», а ў выпіўшага мужчыны і на жыццё грошай не асабліва хапала. Таму ён раззлаваўся, дастаў з шафы пнеўматычную вінтоўку і пачаў з акна страляць па машыне суседа. Пачуўшы звон шкла, гаспадар машыны выйшаў на вуліцу, усё зразумеў і патэлефанаваў у міліцыю.

Вінаваты адразу прызнаўся і абавязаўся пакрыць шкоду — каля 10 мільёнаў рублёў, піша сайт ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Пнеўматычную зброю ў Беларусі можна купіць без спецыяльнага дазволу. І даволі часта яе выкарыстоўваюць зусім не з добрымі намерамі. Часцей за ўсё герояў з сябе выдаюць п’яныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?