Як выявілася, ён ехаў з Барысава ў Асіповічы і перавозіў сальвент — лёгкаўзгаральную вадкасць, якая ў выніку пачала вылівацца з гарлавіны цыстэрны на зямлю. На месца здарэння адразу выехалі супрацоўнікі МНС.

Аварыя здарылася на тэрыторыі Мінскага раёна, недалёка ад вёскі Замасточча. Паводле папярэдніх дадзеных МНС, Volvo выехаў за межы праезнай часткі, апынуўся ў кювеце і перакуліўся. З цыстэрны ёмістасцю 18 700 літраў (запоўненай напалову) выліваўся сальвент: 2–3 літры за хвіліну. Адкрытага гарэння не адбылося.

Для прадухілення разліву ратавальнікі зрабілі вал зямлі вакол, дрэнажную адтуліну ізалявалі, для ізаляцыі пароў выкарыстоўвалі паветрана-механічную пену. Пласт грунту з забруджваннямі сабраны і вывезены для ўтылізацыі.

— Кіроўца (1962 г. н.) атрымаў чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені, ад шпіталізацыі адмовіўся, — удакладнілі ратавальнікі.

У 15:40 аўтамабіль быў падняты з кювета і пастаўлены на колы. Агульная колькасць вылітага сальвенту, паводле інфармацыі МНС, склала каля 50 літраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?