Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў 13–14 мая наведае з афіцыйным візітам Беларусь. Назарбаеў прыбудзе ў Мінск у нядзелю увечары.

Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Казахстана Алтай Абілулаеў заяўляў, што ў ходзе перамоваў у Мінску будуць абмеркаваны «стан і перспектывы казахстанска-беларускага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарных абласцях.

Па словах прадстаўніка МЗС, «асаблівая увага будзе нададзена практычным крокам па умацаванні узаемадзеяння паміж Казахстанам і Беларуссю ў рамках прамысловага, сельскагаспадарчага, навукова-тэхнічнага, транспартнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама эфектыўнаму выкананню плана сумесных мерапрыемстваў на 2012-2013 гады ў рамках рэалізацыі дарожнай карты, праграмы эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі на 2009-2016 гады».

Нараўне з гэтым прэзідэнты Казахстана і Беларусі разгледзяць пытанні супрацоўніцтва ў рамках рэгіянальных, інтэграцыйных аб’яднанняў СНД, ЕўраЗЭС, Мытнага саюза, АЭП і АДКБ.

Па выніках сустрэчы плануецца прыняцце сумеснай заявы кіраўнікоў дзяржаў, а таксама падпісанне шэрагу міжурадавых пагадненняў.

А 15 мая ў Маскве запланаваны нефармальны саміт кіраўнікоў СНД, а таксама юбілейная сесія кіраўнікоў дзяржаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, прысвечаная 20-годдзю падпісання дамовы і 10-годдзю стварэння АДКБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?