Пра гэта заявіў сёння прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Савета міністраў.

«Пад персанальную адказнасць за кожным членам урада ў месячны тэрмін будуць замацаваныя, як гэтага і патрабуе прэзідэнт, праблемныя прадпрыемствы», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, на такіх прадпрыемствах працуе каля 15 тыс. чалавек, і заробак у сярэднім складае 1,5 млн рублёў.

«Гэта ганебныя паказчыкі для кіраўнікоў прадпрыемстваў. У асноўным гэта прадпрыемствы легпрама, — канстатаваў прэм’ер.
— І такое становішча спраў — сур’ёзны недахоп у працы ўрада.
Праблемнымі прадпрыемствамі будуць займацца першыя асобы рэгіёнаў і міністэрстваў і несці персанальную адказнасць».

Кіраўнік урада адзначыў, што

, Беллегпрамам, Мінсувязі, Мінгандлем, Брэсцкім аблвыканкамам у першым квартале гэтага года праваленыя заданні па інвестыцыях у асноўны капітал.
«Па выніках 9 месяцаў года ў названых міністэрствах і рэгіёнах у цэлым сітуацыя павінна быць выпраўленая кардынальна, неабходна прыняць дадатковыя кіраўніцкія рашэнні і падыходы, узгадніць іх у намеснікаў прэм’ер-міністра, што іх курыруюць, — запатрабаваў Міхаіл Мясніковіч. — Інвестыцыі — гэта галоўны індыкатар развіцця і мадэрнізацыі для ацэнкі кадраў усіх узроўняў».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?