Размешчаны на беразе Біскайскага заліва Більбаа яшчэ 2 дзесяцігоддзі таму быў сумным прамысловым цэнтрам, які занепадаў, пакуль у ім не пабудавалі філіял знакамітага на ўвесь свет музея мастацтваў Саламона Гугенхайма.

Футурыстычны праект у стылі дэканструктывізму рэалізаваў знакаміты архітэктар Франка Нэры. Так што горад мае дзве гісторыі: да і пасля музея.

Дзякуючы канцэптуальнаму дызайну і прытоку турыстаў у горадзе з’явілася шмат дызайнерскіх будынкаў, кожны з якіх можа лічыцца арт-аб’ектам. У горадзе ёсць і старадаўнія дамы: як-ніяк, заснаваны Більбаа ў 1300 годзе.

Адметная рыса горада, акрамя дызайну, — арыгінальная сістэма муніцыпальнага транспарту: двухпавярховыя аўтобусы, хуткасныя трамваі яркіх колераў і метро, якое пабудавалі для 350-тысячнага горада ў 1995 годзе.

Больш за ўсё прыцягвае ўвагу турыстаў апошняя пабудова — шкляны мост, які вядзе праз раку Нервіён ад Сант’яга Калатрава да музея Гугенхайма.

Яшчэ адна славутасць — Біскайскі мост, або лятучы паром — своеасаблівая камбінацыя моста і канатнай дарогі, што злучае прыгарады Більбаа — Партугалетэ і Геча.

Більбаа гарманічна сумяшчае яркую ультрасучаснасць і своеасаблівае спакойнае жыццё, напоўненае незвычайнымі фальклорнымі звычаямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?