Машына «Крайслер-Неон» пасля работы выратавальнікаў.
Ля вёскі Удранка пад Радашковічамі (Маладзечанскі раён) у нядзелю, 13 мая, аўтамабіль “Крайслер-Неон” урэзаўся ў дрэва. У аварыі загінуў 66-гадовы кіроўца машыны. Яго 29-гадовы сын атрымаў траўмы ног.
Інспектар дарожна-паставой службы Дзмітрый Стасюлевіч расказаў, што здарэнне адбылося каля 19 гадзіны.
Кіроўца машыны не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на правую абочыну і ўрэзаўся ў дрэва.
Кіроўца загінуў на месцы. Яго сын у цяжкім стане з адкрытымі пераломамі абедзвюх ног дастаўлены ў бальніцу.
Бацьку з сынам з машыны даставалі выратавальнікі.
0
0
0
0
0
0