Чытанні адбудуцца не толькі ў Інстытуце імя Гётэ, але і ў кавярнях горада. Пісьменнікі Міхаэль Вільдэнхайн і Кірстэн Фукс (Германія), Элізабэт Райхарт і Дытэр Шпэрль (Аўстрыя), Андрэас Незэр і Клаўдыя Шторц (Швейцарыя) пазнаёмяць слухачоў са сваімі кнігамі. Падчас подыюмнай дыскусіі будзе магчымасць абмеркаваць пытанні сучаснай літаратуры. Маладыя беларускія перакладчыкі змогуць прыняць удзел у перакладчыцкім конкурсе. На завяршэнне фестываля арганізатары падрыхтавалі «начны трамвай» – вандроўку па горадзе з музыкай і паэзіяй

30.03. з 18 да 22, 31.03. з 12 да 17
Клуб «Катакомбы» (вул. Рабкораўская, 2)
Уваход вольны

Паводле Goethe-Institut

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0