Фінальная сума будзе агучаная пасля афармлення ўсіх неабходных дакументаў з удзельнікамі, аднак апошнія стаўкі ўжо вядомыя.

Самым дарагім з выстаўленых на продаж «прыгожых» нумароў аказаўся +375 29 10 000 10.

Яго стартавая цана складала 25 тыс. рублёў, але ў выніку таргоў сума вырасла да 7,575 млн. Нумар +375 29 3000001 «сышоў» за 6,5 млн рублёў (стартавая цана — 595 тыс. рублёў), +375 44 4222 222 — за 6 млн (595 тыс.), +375 44 5999999 — за 4,51 млн (595 тыс.), +375 44737 0000 — за 1,655 млн (495 тыс.) рублёў.

Выніковая сума, выручаная падчас аўкцыёну і падвоеная з боку velcom, будзе накіраваная на патрэбы траўматалагічна-артапедычнага аддзялення для дзяцей пры Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры траўматалогіі і артапедыі.
Паводле папярэдняй ацэнкі, гаворка ідзе прыкладна пра 50 млн рублёў. На гэтыя грошы плануецца закупіць неабходнае светлавое абсталяванне для дзіцячай аперацыйнай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?