Асацыяцыя «BelFilm» запрашае аматараў жанру дакуметальнага кіно на двухдзённы міні-фэст сучаснай дакументалістыкі.

У праграме лаўрэаты і намінанты прэмій Оскар і Эмі, пераможцы буйнейшых еўрапейскіх фестываляў.

Дзень першы. Замежнае кіно.

«Крывавы след», рэж. Рычард Пэры; «Нестыхійнае бедства ў Кітаі: Слёзы правінцыі Сычуань» (Джон Алпэрт); «Косава: Даліна» (Дэн Рыд)

Дзень другі. Нацыянальнае кіно

1 «Рабінзоны Мантысаары» (Віктар Аслюк).

Выспа Мантысаары ляжыць на Ладажскім возеры і да 1944 года належыла Фінляндыі. Пасля Другой сусветнай вайны яна стала належыць СССР і ягонае насельніцтва — фіны былі вымушаны ўцякаць. Засталіся адзінкі. Толькі два чалавекі жывуць тут апошнія дваццаць гадоў — беларус и фін.

2. «Гастарбайтар» (Сяргей Ісакаў). 3. «Тры км да неба» (Вольга Дашук).

Імпрэза адбудзецца 29–30 мая ў 18.00 па адрасе: Мінск, вул. Чапаева 3,

канферэнц-зала Моладзевай сацыяльнай Службы

Паказ некамерцыйны, уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?