Кірыл Шымко

Кірыл Шымко

Зняволеныя будуць дэманстраваць таленты ва ўменні падымаць нетрадыцыйны цяжар: бярвёны, камяні, валізкі і іншыя снарады, якія выкарыстоўваюцца на спаборніцтвах «Стронгмэн».

Плануецца, што ў спаборніцтвах у розных катэгорыях возьмуць удзел каля 30 зняволеных. Характэрна, што большасць снарадаў для практыкаванняў яны зрабілі самі.

Кірыл Шымко наведвае калонію не дзеля забавы: атлет хацеў бы паўплываць на асуджаных, на асабістым прыкладзе паказаць, чаго можна дамагчыся, ведучы здаровы лад жыцця. Рэкардсмен кнігі рэкордаў Гінэса і ўдзельнік амерыканскага турніру наймацнейшых людзей планеты «Суперсерыі» выступіць са сваімі нумарамі, у прыватнасці разарве жалезны ланцуг, скруціць патэльню, звяжа ў вузлы цвікі.

Кірыл Шымко — вядомы беларускі волат. З напарнікам Паўлам Сарокам ён рухаў чыгуначны састаў з пяці вагонаў, затым атлеты працягнулі больш чым на тры метры самалёт Іл-76 масай 150 т. У 2009 годзе ўсталяваў свой самы знакаміты рэкорд, уганараваны занясеннем у кнігу рэкордаў Гінэса: разам з Паўлам Сарокам ён змог зрушыць танк Т-34 вагой 30 т 900 кг на 5,1 м. Таксама рэкардсмен здолеў самастойна зрушыць 55-тонны БелАЗ у цэнтры Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?