Як паведамiлi ў РУП «Мiнскэнерга», у ходзе планавых прафiлактычных работ па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона 2007/2008 года спецыялiсты Мiнскiх цеплавых сетак з 4 па 5 красавiка будуць выпрабоўваць трубы на максiмальную тэмпературу цепланосьбiта.

Выпрабаваннi будуць праводзiцца ў мiкрараёнах «Малiнаўка», «Паўднёвы Захад», «Захад», «Кунцаўшчына», «Чырвоны бор», «Сухарава», цэнтральнай частцы горада i iншых раёнах Мiнска. Падчас даследаванняў цепласетак магчымае павышэнне тэмпературы ацяпляльных прыбораў i паветра ў памяшканнях, якiя ацяпляюцца.

Пры выяўленнi непаладак у рабоце цеплатрас грамадзян просяць праяўляць асцярожнасць i аб такiх фактах у тэрмiновым парадку iнфармаваць дыспетчара цеплавых сетак (тэл.: 298‑27‑27, 298‑27‑370) або блiжэйшае ЖЭУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?