Пасля канчатковага далучэння Расіі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) яе таваразварот з ЗША можа значна вырасці, лічыць гандлёвы прадстаўнік ЗША Рональд Керк.

«Гэта прадаставіць новыя магчымасці для інвестыцый для кампаній ЗША і Расіі і дасць магчымасць істотна павялічыць двухбаковы гандлёвы абарот — на 10–20% ці нават 50%», — падкрэсліў Р.Керк у інтэрв’ю газеце «Ведамасці» .

Ён нагадаў, што некаторыя амерыканскія кампаніі ўжо працуюць у Расіі, але многія застаюцца настроеныя скептычны, таму

ўступленне ў СГА будзе сігналам, што краіна гуляе па цалкам вызначаных правілах.
«За кошт ўваходжання ў СГА Расея нават выйграе больш, чым хто-небудзь з краін, якія развіваюцца», — перакананы Р.Керк.

«У дачыненні да з Расіяй у нас таксама шмат амбіцыйных мэтаў. Паколькі краіна далучаецца да СГА, трэба выбудоўваць сумесна выгадную палітыку. Вывесці гандлёвыя адносіны на больш прадуктыўны ўзровень», — дадаў ён.

Па словах гандлёвага прадстаўніка, калі ранжыраваць краіны з пункту гледжання гандлёвых прыярытэтаў для Вашынгтона, Расія можа быць у дзесятцы першых партнёраў ЗША.

Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана, на думку Р.Керка, не стане на шляху свабоднага гандлю.
«На пэўным этапе былі асцярогі, але мы правялі аналіз, які паказаў, што ў кароткатэрміновым перыядзе праблем паўстаць не павінна. Расія прыняла рашэнне ўмацоўваць рэгіянальную інтэграцыю, гэта зразумела», — сказаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?