Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца сёння з прэзідэнтам Рэспублікі Башкортастан Расійскай Федэрацыі Рустэмам Хамітавым.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Башкортастанам у 2011 годзе перасягнуў $1,4 млрд., павялічыўшыся ў параўнанні з 2010 годам у 2,2 раза. Па выніках узаемнага гандлю ў студзені-сакавіку 2012 года тавараабарот таксама павялічыўся ў два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Беларусь экспартуе ў Башкортастан бытавую тэхніку і прадукцыю машынабудавання. З Башкортастана ў асноўным імпартуецца прадукцыя нафтахіміі і металургіі.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?