Фота obozrevatel.com.

Фота obozrevatel.com.

Фота прэс-службы Кабінета міністраў Украіны.

Фота прэс-службы Кабінета міністраў Украіны.

Фота прэс-службы Кабінета міністраў Украіны.

Фота прэс-службы Кабінета міністраў Украіны.

Нядаўні матч зборных Украіны і Швецыі (2:1) на Еўра-2012 Мікалай Азараў глядзеў не ў прэзідэнцкай ложы або пяцізоркавым рэстаране, а ў фан-зоне, з півам у пластыкавым куфлі.

Не адшукаўшы вольнага месца «сярод сваіх», Азараў падсеў за «шведскі столік».

Пагаварыўшы пра надвор’е і выпіўшы піва, мужчыны паступілі так, як і належыць мужчынам — пачыналі хваліць свае каманды. Зразумела, усё гэта прывяло да таго, што бакі паспрачаліся на піва. Швед паставіў на сваіх, а Азараў на Шаўчэнку і кампанію.

Аднак пасля прапушчанага мяча Азараву трэба было спешна вяртацца на працу.

Але шведскага заўзятара Олу С’ёстэда нейкае там міністэрства не магло спыніць. На наступны дзень пасля перамогі ўкраінцаў швед прыехаў да будынка дзяржустановы і прынёс Азараву прайгранае піва.

«Я хачу павіншаваць вас з вельмі добрай гульнёй шведскай каманды», — сказаў Азараў на сустрэчы з С’ёстэдам у будынку ўкраінскага ўрада.

С’ёстэд аддаў ўкраінскаму прэм’ера некалькі бутэлек піва і ў дадатак падарыў шалік нацыянальнай зборнай Швецыі. Піва было шведскім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?