Афіцыйная Варшава сур’ёзна занепакоеная чарговым затрыманнем гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута, заявіў прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі.

Паводле яго слоў, якія прыводзіць рэсурс gazeta.pl, консульства Польшчы ў Гродне і пасольства ў Мінску ўважліва сочаць за развіццём падзей.

«Гэты чарговы доказ таго, што ў Беларусі па-ранейшаму вельмі дрэннае становішча з правамі чалавека, у тым ліку з правамі актывістаў польскай меншасці», — заявіў Басацкі.

Пачобут, які з’яўляецца старшынёй галоўнай рады нефармальнага Саюза палякаў на Беларусі, быў затрыманы 21 чэрвеня прыкладна ў 16 гадзін у сябе дома ў Гродне ў прысутнасці сям’і.

***

5 ліпеня 2011 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў журналіста вінаватым паводле ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) за шэраг артыкулаў з крытыкай улады. Пачобута прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на два гады. Судовы працэс быў закрытым. 20 верасня Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу карэспандэнта польскай «Газеты выборчай» на прыгавор раённага суда і пакінуў яго ў сіле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?