Пра гэта кіраўніца Цэнтравыбаркаму паведаміла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».Ярмошына лічыць, што ў палітычныя партыі павінны прыйсці маладыя і дзейныя людзі, якія змогуць потым узяць на сябе адказнасць.

«Тыя, хто знаходзіцца цяпер, прынамсі, у верхавіне апазіцыі, ужо на гэта не здольныя. Старэю не толькі я — старэе са мной уся апазіцыя», — цытуе чыноўніцу агенцтва БелТА.

Акрамя таго, Ярмошына назвала PR-кампаніяй заклікі некаторых палітычных партый да байкоту парламенцкіх выбараў. Па яе словах, такія PR-кампаніі ўжываюцца пры кожных парламенцкіх выбарах. Але партыі будуць абавязкова ўдзельнічаць у выбарах, бо іначай не атрымаюць «сродкі на развіццё дэмакратыі, якія ім вылучаюць», кажа кіраўніца ЦВК. На яе думку, заклікамі да байкоту партыі жадаюць прыцягнуць да сябе ўвагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?