У Мінску 15-гадовая дзяўчына скончыла жыццё самагубствам, скочыўшы з 9 паверха. Трагедыя адбылася вечарам 4 ліпеня на вуліцы Багдановіча.

У 21.00 міліцыянеры, праходзячы міма дома, дзе жыла дзяўчына, убачылі на парэнчах балкона на 9-м паверсе дзяўчыну. Заўважыўшы людзей у форме, яна схавалася ў кватэры

. Міліцыянеры звязаліся па дамафоне з жыхарамі суседняй кватэры і папрасілі дапамагчы разабрацца ў сітуацыі, так як яны патэлефанавалі ў кватэру, а ім ніхто не адчыніў.
Тады суседцы ўдалося звязацца па гарадскім тэлефоне з дзяўчынай. Яна сказала, што знаходзіцца дома адна і нікому не адчыніць.
Праз некаторы час труп дзяўчыны быў знойдзены пад балконам.
Целавыя пашкоджанні паказвалі на тое, што яна звалілася з вялікай вышыні.

Са згоды маці загінулай быў праведзены агляд кватэры. У пакоі, у якім жыла дзяўчына, следчыя знайшлі перадсмяротную запіску. З яе вынікала, што аўтар запіскі нікога не вінаваціць у сваёй смерці і даўно запланавала скончыць жыццё самагубствам, але прычын добраахвотнага сыходу з жыцця не называе. Маці патлумачыла, што апошнім часам дачка была замкнёнай, тыдзень таму яны з мужам знайшлі ў дзяўчыны снатворнае, якое, як яна сама прызналася, перыядычна стала ўжываць.

Савецкім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце гібелі дзяўчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?