У Бярозаўцы (Лідскі раён) 22-гадовая дзяўчына на аўтамабілі «Фальксваген Гольф» выязджала з гасцявой стаянкі. Паколькі ў кіроўцы зусім не было вопыту, перад тым як крануцца аўтамабіль у дзяўчыны то глухнуў, то яна зноў спрабавала яго завесці. У нейкі момант яна рэзка адпусціла педаль счаплення і націснула на «газ». Машына рванула наперад, дзе на яе шляху апынулася пешаход 1945 г. Пенсіянерку заціснула паміж аўтамабілем і дрэвам.

Выйшаўшы з аўтамабіля, віноўніца аварыі пасадзіла пенсіянерку ў сваю машыну і адвезла ў шпіталь, а яе пасажыр застаўся чакаць прыезду супрацоўнікаў ДАІ. Такое «нявопытнае» абыходжанне аўтамабілем пешаходу каштавала дорага — лекары паставілі дыягназ «адкрыты аскепкавы пералом абедзвюх касцей галёнкі са зрухам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?