Беларусь па колькасці насельніцтва таксама займае 16-е месца сярод еўрапейскіх дзяржаў і 5-е — сярод краін СНД. Прыкладна столькі жыхароў налічваюць Балівія, Швецыя, Самалі і Азербайджан.

Колькасць насельніцтва Беларусі на пачатак 2012 года склала 9 млн. 465 тыс. чалавек, на пачатак чэрвеня гэтага года — 9 млн. 458 тыс. чалавек.

Самая шматлікая сярод абласцей краіны — Гомельская (1 млн. 429,7 тыс. чалавек), сярод раёнаў — Барысаўскі Мінскай вобласці (185,3 тыс. чалавек). Самым маленькім сярод гарадоў па колькасці з’яўляецца Дзісна ў Віцебскай вобласці (1,7 тыс. чалавек).

Тры чвэрці насельніцтва Беларусі — гараджане. Іх колькасць на пачатак гэтага года склала 7 млн. 175 тыс. чалавек. Найбольшае павелічэнне колькасці жыхароў адзначана ў Мінску.

Каля 70% гарадскога насельніцтва сканцэнтравана ў буйных гарадах з колькасцю насельніцтва 100 тысяч і больш. Гэта Мінск, усе абласныя цэнтры, а таксама Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Пінск, Орша, Мазыр, Салігорск, Наваполацк.

54% жыхароў краіны — жанчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?