Гэтую немалую па колькасці двароў вёску знойдзеш не на кожнай аўтамабільнай мапе. Пра яе не гаворыцца ні ў «Беларускай энцыклапедыі», ні ў інтэрнацыянальнай Вікіпедыі. А вёска такая ў Мастоўскім раёне ёсць — з базавай школай, з трывалымі
На гэтых кар’ерах, даруйце за каламбур, мясцовы калгас і зрабіў кар’еру.Пясок патрэбен усім — і дарогі падсыпаць, і аграгарадкі будаваць. Уся ваколіца ехала і едзе па машталерскі пясок — ледзь не штодня ў тых кар’ерах натужна равуць самазвалы і завіхаюцца экскаватары.
Кар’ер. Жоўты пясочак. Гэтыя быкаўскія асацыяцыі заканамерна прыходзяць на розум, калі стаіш на стромістым беразе машталерскага кар’ера. Бо там, у жоўтым пясочку, — скрозь чалавечыя косткі.
Чарапы рознай велічыні вывальваюцца са сценак кар’ера, на дне, проста пад нагамі, — сківіцы, фалангі пальцаў, галёначныя косткі.
Іх вельмі шмат. У адным кар’еры, у другім… Відно, што на чалавечыя парэшткі тут даўно ніхто не звяртае ўвагі. Косткі бялеюць наўзбоч раз’езджанай грузавікамі дарогі, на сцежцы, што вядзе да недалёкага кароўніка. На кар’ерным дне і вакол — свежыя сляды аўтамабільных пратэктараў.
Зусім нядаўна тут хтосьці загружаўся пяском з чалавечымі чарапамі. Куды той груз трапіў? Пад асфальтаўкладчык ці ў падмурак шматкватэрнага дома?
Пра кар’еры смерці ў Машталерах мне паведаміў мастоўскі краязнаўца Сяргей Шамбер.
Я не паверыў. Усё ж Заходняя Беларусь, дзе даўжэй дзейнічалі цэрквы і касцёлы, дзе зневажанне магілаў заўсёды лічылася вялікіх грахом. Аказалася — усё так і ёсць.Здабываюць жоўты пясочак, ездзячы па чалавечых чарапах.
Чые гэта парэшткі? Хто там ляжыць?Невядома. Адназначна пакуль што можна сцвярджаць адно: гэта ня могілкі, бо косткі залягаюць пераважна на глыбіні да аднаго мэтра і плытчэй. Так нябожчыкаў не хаваюць. Так спехам прысыпаюць ахвяраў.
Распытваем дзевяностагадовую бабулю, а тут вуліцай едзе на ровары колішні дырэктар школы. Неяк насцярожана гледзячы нам у вочы, расказаў, як аднойчы на дзіцячую пляцоўку пры школе прывезлі машыну пяску. Дзеці разгрэблі той пясок, а там — чэрап. У настаўніцкую прынеслі. Але адміністрацыя школы справу вырашыла замаўчаць — пясок быў патрэбен.Уразіла мяне і тое, што ніводзін з мясцовых жыхароў (апытана было восем чалавек) не ведае, хто ляжыць у машталерскіх кар’ерах.
У Машталерах не перасяленцы з чарнобыльскай зоны жывуць. Не прыблуды якія. Шэсць з апытаных самыя сапраўдныя аўтахтоны — і бацькі тут пахаваныя, і дзяды.
Звычайна, калі няма праўдзівай інфармацыі пра нейкую падзею, дык хоць легенды мясцовае насельніцтва пераказвае. Машталерцы — як змовіліся: нічога не ведаем.Павальнае бяспамяцтва, нібы
Мой спадарожнік прыгадвае, як прывозіў у машталерскія кар’еры смерці мясцовага дэпутата з Мастоў. ТойГады тры ўжо з таго часу прайшло. Відаць, таксама вырашыў замаўчаць справу — ужо на сваім дэпутацкім узроўні.павохкаў-павохкаў і паабяцаў стварыць адмысловую камісію для расследавання.
Звычайна, на месцах масавых пахаванняў знаходзяць манеты, асабістыя рэчы і паводле іх робяць пэўныя высновы.
У кар’ерах смерці ў Машталерах знойдзены пакуль што толькі адзін рэчавы доказ — бляшаная скрыначка 1816 года.Больш нічога. Але рэчавыя доказы знаходзяць, калі адпаведным спосабам шукаюць. Экскаватарным каўшом памахаўшы, няшмат знойдзеш…
Вандалізм у Машталерах працягваецца ўжо не першы дзясятак гадоў.Пакаленні ўзрасьлі, моўчкі сузіраючы чарапы ў пяску. І нікому з мясцовых начальнікаў (з Глядавіцкага сельсавета, з Мастоўскага райвыканкама) не прыйшло ў галаву спыніць той калгасны вандалізм, закансерваваць кар’еры, правесці асцярожныя археалагічныя даследаванні. Бо кар’еры тыя — уладанні смерці, за разбурэнне якіх яна можа і адпомсціць. Жоўты пясочак з пустых вачніцаў — будматэрыял ненадзейны.