У Беларусі на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН), паводле даных на 1 ліпеня гэтага года, знаходзяцца 1,6 млн. чалавек, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі,
паведаміла начальнік аддзела развіцця і каардынацыі сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання Міністэрства працы і сацабароны Таццяна Фёдарава.

Яна адзначыла, што сацыяльныя паслугі насельніцтву рэспублікі прадастаўляюць 149 ТЦСАН. Найбольш запатрабаваны паслугі аддзяленняў сацыяльнай дапамогі дома. З пачатку года колькасць атрымальнікаў надомнай сацдапамогі (а гэта непрацаздольныя пажылыя людзі і інваліды) павялічылася на 2,3 тыс. чалавек і дасягнула 90 тыс. чалавек.

Карыстаюцца павышаным попытам разавыя сацыяльна-бытавыя паслугі, якія прадастаўляюць аддзяленні тэрміновага сацабслугоўвання па нізкіх цэнах. У першым паўгоддзі бягучага года 135 тыс. разавых паслуг атрымалі 40,5 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?