Сын патануў, а маці знайшлі павешанай у адзін дзень у Мінску, паведаміў карэспандэнту БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта (УСК) па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Страшная трагедыя ў адной з мінскіх сем’яў адбылася 31 ліпеня. У 20.30 падчас купання ў канале Мінскай воднай сістэмы на завулку Казлова патануў мужчына 1975 года нараджэння. На апазнанне быў выкліканы бацька загінулага.

Вярнуўшыся дадому каля 23.30, ён пабачыў сваю 63-гадовую жонку павешанай.
«Жанчына пакінула перадсмяротную запіску, ёсць падставы меркаваць, што гэта быў суіцыд», — адзначыў Аляксандр Герасімаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?