Вылучэнне кандыдатаў у члены савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі будзе праходзіць з 2 па 31 жніўня ўключна, паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Права вылучаць кандыдатаў у члены верхняй палаты парламента — палаты тэрытарыяльнага прадстаўніцтва — маюць прэзідыумы раённых, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) саветаў дэпутатаў і раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты, прэзідыум Мінскага гарадскога савета дэпутатаў і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

На практыцы выбары членаў савета рэспублікі праходзяць у Беларусі на безальтэрнатыўнай аснове.
«Справа ў тым, што самі выбары членаў верхняй палаты парламента з’яўляюцца не ўсенароднымі, а ўскоснымі. За кандыдатаў галасуюць дэпутаты саветаў базавага ўзроўню. Таму, напэўна, і ва ўсяго насельніцтва гэтыя выбары не выклікаюць такой цікавасці, як выбары дэпутатаў палаты прадстаўнікоў», — адзначыў Лазавік.

Выбары ў верхнюю палату парламента пройдуць на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і дэпутатаў Мінскага гарадскога савета дэпутатаў з 6 па 25 верасня. Вынікі выбараў членаў савета рэспублікі павінны быць устаноўлены Цэнтрвыбаркамам не пазней як 5 кастрычніка ўключна. Ад кожнай вобласці і Мінска будуць абраны па восем членаў Савета Рэспублікі, яшчэ восем сенатараў прызначаюцца Лукашэнкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?