Так выглядае марсаход.
Так ажыццяўляўся палёт.
Першае фота з Марса.
Запуск касмічнага карабля дастаўкі з марсаходам адбыўся з касмадрома на мысе Канаверал 26 лістапада 2011 і амаль праз год, сёння, 6 жніўня, адбылася паспяховая пасадка. Усеагульную радасць у цэнтры кіравання палётамі NASA можна было назіраць у жывым эфіры.
За час падарожжа ад Зямлі да Марса апарат пераадолеў 567 млн кіламетраў.
Агульны кошт праекта «Марсіянская навуковая лабараторыя» (Mars Science Laboratory), які стартаваў у 2004 годзе, склаў 2,5 мільярда даляраў.
Маса марсахода — 899 кілаграмаў і па памерах ён супастаўны з невялікім аўтамабілем.
Асноўнай задачай марсахода з’яўляецца высветліць, ці ёсць на планеце месцы, патэнцыйна прыдатныя для жывых арганізмаў і ці быў
Праз усяго некалькі хвілін пасля паспяховай пасадкі ў цэнтры кіравання палётамі ўжо было першае фота паверхні Марса ў рамках місіі марсахода, зробленая з дапамогай
Новы поспех амерыканскай астранаўтыкі супаў у часе з працэсам Pussy Riot у Маскве. Гэта дало падстав расейскім інтэрнаўтам для жартаў: «Расейцы садзяць Pussy Riot, а амерыканцы — марсаход».