Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) вылучыла 15 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Іх вылучэнне адбылося 12 жніўня на нечарговым з’ездзе ў Мінску.

Як паведаміла старшыня партыі Ірына Вештард, першапачаткова планавалася вылучэнне 14 чалавек. «Аднак на з`ездзе выказаў жаданне балатавацца яшчэ адзін актывіст партыі з Мінскай вобласці. Дэлегаты з`езда прагаласавалі і за яго вылучэнне», — паведаміла Вештард.

Галасаванне за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты праходзіла тайна, як таго патрабуе статут БСДП (Грамада), прычым па кожнай кандыдатуры дэлегаты з`езда галасавалі асобна.

«Мы выдалі прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты поўны пакет дакументаў, неабходны для рэгістрацыі кандыдатамі: пратаколы правядзення з`езда, статут партыі, копіі партыйных пасведчанняў. Зараз толькі ад іх залежыць, ці паспеюць яны падаць іх на рэгістрацыю», — сказала Вештард, дадаўшы, што 13 жніўня апошні дзень для падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?