У адпаведнасці з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі 5-га склікання з 14 па 23 жніўня ўключна акруговыя выбарчыя камісіі правядуць рэгістрацыю кандыдатаў на месца ў ніжняй палаце парламента.

У двухдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты акруговыя камісіі выдаюць ім адпаведныя пасведчанні. Не пазней чым на чацвёрты дзень — перадаюць у СМІ для апублікавання паведамленні аб рэгістрацыі прэтэндэнтаў на месца ў ніжняй палаце парламента.

З дня рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты і па 22 верасня ўключна ў Беларусі будзе праходзіць перадвыбарная агітацыя. Асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах назначаны на 23 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?