Пасланне атрымалі дэпутаты парламента Нарвегіі і рэдактары найбуйнейшых газет па ўсёй краіне адразу пасля таго, як незалежная камісія па расследаванні тэракту 22 ліпеня мінулага года прадставіла свой даклад пра прычыны трагедыі.

У выпадку невыканання патрабаванняў аўтар пагражае знішчыць «вярхі грамадства» краіны.

Раней Андэрс Брэйвік заяўляў пра сваю прыналежнасць да таемнай арганізацыі «Рыцараў-тампліераў» і пра некалькі яе ячэек, якія вядуць барацьбу супраць мультыкультуралізму. Псіхіятры тады палічылі гэта прыкметай псіхічнага нездароўя падсуднага, а пракуроры на судзе абверглі яго дачыненне да падобнай арганізацыі.

Андэрс Брэйвік 22 ліпеня мінулага года зладзіў выбух ва ўрадавым квартале нарвежскай сталіцы, у выніку якога загінулі 8 чалавек, а таксама страляніну ў моладзевым лагеры рабочай партыі Нарвегіі на востраве Утоя, дзе ён забіў 69 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?