Жыхары Гомелю сталі сьведкамі іррацыянальнага відовішча. 10 сакавіка да плошчы Паўстаньня з усяго гораду пацягнуліся самазвалы са сьнегам. Пад вечар уся плошча была загрувашчаная штучнымі сьнежнымі заваламі вышынёй у чалавечы рост, а з боку вуліцы Савецкай вышыня завалаў дасягнула 2,5 мэтраў. З куч сьнегу сіратліва выглядае помнік вызваліцелям. «Навошта завозіць гэтую брыдоту ў цэнтар гораду», — голасна зьдзіўлялася бабулька, якая праходзіла побач. Бабулька ня ведала таго, што ведалі гарадзкія ўлады: 14 сакавіка Мілінкевіч плянаваў тут сустрэчу з выбаршчыкамі.

Ня менш дзіўна выглядае плошча Леніна — галоўная плошча гораду. Гарадзкім уладам уздумалася... заліць на ёй коўзанку, а ўсю пешаходную зону абгарадзілі двума шэрагамі мэталічных парапэтаў.

І гэта ў правінцыйным сонным Гомелі, дзе апошнюю кволую дэманстрацыю апазыцыі разагналі яшчэ 26 красавіка 1996-га…

У выніку такой падрыхтоўкі 14 сакавіка сустрэчу з А.Мілінкевічам перанесьлі з плошчы Паўстаньня на Цэнтральны стадыён. Паслухаць кандыдата ў прэзыдэнты туды сабралася больш за 6 тысяч гамельчукоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?