У Кіраўскім раёне 21 жніўня 18-гадовы магіляўчанін насмерць збіў на абочыне чалавека ў інваліднай калясцы.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, недалёка ад вёскі Вялічкава малады чалавек, кіруючы без вадзіцельскага пасведчання (не атрымліваў) аўтамашынай «ВАЗ-2107», пры апярэджанні аўтамабіля па правай абочыне наехаў на 40-гадовага інваліда I групы, жыхара аграгарадка Пухавічы, які рухаўся ў інваліднай калясцы ў спадарожным кірунку. Ад атрыманых траўм мужчына праз некалькі гадзін памёр у бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?