Але для сядзібы ў Завоссі, дзе так добра памятаюць Міцкевічаў, тым цёплым жнівеньскім днём здарылася нечаканае — вёска пабачыла карціны са свайго мінулага жыцця. Дамы і кавалеры ў строях пачатку ХІХ стагоддзя па-гаспадарску прагульваліся ўздоўж прысады, а пасля ля брамкі і пад вокнамі. Скрыпка з віяланчэллю прывіталі старадаўнім паланэзам князя Міхала Клеафаса. Шляхта не разгубілася і закружылася ў танцы на падворку адноўленай сядзібы.

Такія карціны мог бачыць Адам Міцкевіч юнаком, калі тутэйшая шляхта, што жыла ў Наваградку, летам выбіралася на вёску і тут адпачывала.

Пасля абеду з дазволу дам кавалеры паскідалі фракі ды чапкі — і пачаліся гульні. Модныя ангельскія бадмінтон ды кракет чаргаваліся з немудрагелістымі, але такімі вясёлымі жмуркамі.

А на завяршэнне загучала гітара з віяланчэллю. Спевы па-польску і па-беларуску чаргаваліся, нават адбылася прэм’ера апошніх двух стагоддзяў — прыкладна столькі не гучала цалкам Песня добраахвотнікаў Напалеона (яе тэкст адшукаў пан Юліян у Лейпцыгскай бібліятэцы). Завяршылі ж узнёсла і радасна спевамі Міцкевіча і ягоных сяброў філаматаў. Расійскія вайскоўцы з Барысава пры гэтым шчыра падпявалі.

Перад ад’ездам расчулены пан дырэктар музея запрашаў прыехаць наступным разам і ўвогуле распачаць новую традыцыю менавіта тут, у Завоссі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?