Сёння на лёдзе «Мінск-Арэны» пачынаецца першы турнір, прысвечаны памяці былога капітана хакейнай зборнай Беларусі Руслана Салея, які 7 верасня 2011 года разам з усёй камандай расійскага «Лакаматыва» загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем.
Самалёт накіроўваўся на стартавы матч чэмпіянату КХЛ з мінскім «Дынама».

На борце самалёта, які ўпаў Як-42 акрамя Руслана Салея знаходзіліся яшчэ два беларусы — форвард Сяргей Астапчук і трэнер «Лакаматыва» па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.

У турніры возьмуць удзел мінскае «Дынама», чэмпіён краіны жлобінскі «Металург» і «Віцязь» (Чэхаў).

Адчыніцца турнір матчам «Дынама» — «Металург», які пачнецца ў 19.00.
А за паўгадзіны да гэтага пачнецца цырымонія адкрыцця турніру і прадстаўленне хакеістаў і трэнерскага штаба «Дынама» перад новым сезонам. Чакаецца, што ў адкрыцці турніру прыме ўдзел сям’я Руслана Салея, у тым ліку жонка хакеіста Бэтэн.

Тэлетрансляцыя стартавага паядынку адбудзецца позна ўвечары ў запісе на канале «Беларусь 2» (пачатак у 23.25).

У другі дзень турніру ў 17.00 адбудзецца матч «Металург» (Жлобін) — «Віцязь» (Чэхаў, Расія), які будзе транслявацца на тэлеканале «Беларусь 2» у прамым эфіры.

У заключны дзень, 26 жніўня, у 17.00 пачнецца матч «Дынама» (Мінск) — «Віцязь» (Чэхаў). Яго тэлегледачы таксама змогуць пабачыць на тэлеканале «Беларусь 2» у прамой трансляцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?