Чартар з Ізраіля з ФК БАТЭ, які трэці раз за пяць год прабіўся ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў прылятае ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у 13.30.

«Заклікаем усіх заўзятараў асабіста павітаць наймацнейшы клуб Беларусі ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск»», гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце клуба.

Лёсаванне групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў пройдзе ў чацвер, 30 жніўня. У мінулым годзе супернікамі БАТЭ былі «Барселона», «Мілан» і «Вікторыя» Пльзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0