Суд у Кіеве адмовіўся задаволіць касацыйную скаргу экс-прэм’ера Украіны Юліі Цімашэнкі на прысуд па газавай справе.

«Калегія суддзяў прыйшла да высновы, што касацыйная скарга… задавальненню не падлягае»,
— сказаў суддзя-дакладчык Аляксандр Ялфімаў, зачытваючы рашэнне Вышэйшага спецыялізаванага суда Украіны па грамадзянскіх і крымінальных справах.
У кастрычніку 2011 года Пячэрскі раённы суд Кіева прысудзіў Цімашэнцы сем гадоў турмы
і абавязаў пакрыць 190 млн даляраў шкоды за перавышэнне паўнамоцтваў пры падпісанні газавага пагаднення з Расіяй у 2009 г.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?