Кошт праезду ў грамадскім транспарце Мінска ў кастрычніку павялічыцца на 13% да 1 700 рублёў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам дырэктар ДУ «Сталічная транспартная сувязь» Валерый Шкуратаў.

Ужо падрыхтавана рашэнне аб павышэнні кошту праезду. Цяпер пасажыры плацяць за адну паездку 1 500 рублёў. Мінчане аплачваюць толькі 30% выдаткаў транспартных арганізацый на арганізацыю перавозак. Разам з тым, нягледзячы на плананавае павышэнне, кошт праезду застаецца ў Мінску самым нізкім сярод краін-суседзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?