Паўднёвакарэйскі мільярдэр і рэлігійны дзеяч, заснавальнік руху «Царква аб’яднання» Сан Мён Мун памёр у нядзелю на 93-м годзе жыцця.

Заснаваная ім царква атрымала шырокую вядомасць у 1970-я і 1980-я гады. Найбольшая колькасць яе прыхаджан пражывае ў ЗША.

Сан Мён Мун абвясціў сябе месіяй; ён шмат займаўся публічнымі казаннямі, збіраючы шматтысячныя натоўпы паслядоўнікаў, а таксама разам з жонкай праводзіў масавыя шлюбы.

У 1984 годзе ўлады ЗША абвінавацілі Сан Мён Муна ў нявыплаце падаткаў і прысудзілі да турэмнага зняволення на 18 месяцаў. Ён вызваліўся праз год — пасля масавых дэманстрацый пратэсту, арганізаваных амерыканскімі рэлігійнымі рухамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?