Пра гэта яна паведаміла падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

Лідзія Ярмошына расказала, што пасля выбараў збіраецца напісаць прапанову аб некаторых зменах выбарчага заканадаўства. «Я прапаную наогул адысці ад гарантаваных тэлерадыёвыступаў, перадвыбарных праграм, то бок нейкіх статычных формаў. Тым больш што яны дорага абыходзяцца СМІ», — адзначыла яна.

Кіраўнік ЦВК лічыць, што ў Беларусі неабходна перайсці выключна на дыскусійныя формы перадвыбарчай агітацыі. «Няхай гэта будуць дэбаты, ток-шоу, праграмныя выступы арганізацый і партый, якія вылучаюць сваіх кандыдатаў», — адзначыла Ярмошына.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што ўсе дыскусійныя формы перадвыбарчай агітацыі павінныя быць на бязвыплатнай аснове. Але калі кандыдат хоча проста пабыць «гаваркой галавой», то за гэта, на думку старшыні Цэнтрвыбаркама, неабходна заплаціць.

«Таму я думаю, што дэбаты ў любым выпадку былі карысныя. Я ўвогуле не бачу негатыву, за выключэннем таго, што хтосьці з кандыдатаў дрэнна сябе паводзіў ці займаўся агітацыяй супраць выбараў, праз што дэбаты знялі з эфіру. Але ніякай шкоды працэдуры выбараў нават нейкія негатыўныя моманты не прынеслі», — сказала на заканчэнне старшыня ЦВК.

Усе выбарчыя кампаніі, якія прайшлі ў Беларусі пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі, былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і несправядлівымі. Кіраўніку Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай за фальсіфікацыю вынікаў выбараў забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?