На тэрыторыі Польшчы з 16 верасня прыпынены продаж чэшскага алкаголю. Рашэнне ўрада звязана з масавым атручваннем у Чэхіі метылавым спіртам.

Забарона будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль не будуць выяўленыя ўсе крыніцы атручанага алкаголю.

Чыноўнікі ўдакладнілі, што абмежаванні не распаўсюджваюцца на віно і піва, аднак Міністэрства аховы здароўя Польшчы рэкамендавала грамадзянам на час цалкам адмовіцца ад чэшскіх спіртных напояў.

Раней забарона на продаж моцнага алкаголю была ўдзена ўладамі Чэхіі. Акрамя таго, польскія мытнікі ўзмацнілі кантроль у памежнай з Чэхіяй раёнах.

З пачатку верасня ад атручвання метылавым спіртам у Чэхіі памерлі 20 чалавек. Яшчэ некалькі дзясяткаў былі шпіталізаваныя. Зараз у лякарнях застаюцца 35 чалавек, большасць з іх у цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?